18 студзеня Гродна афіцыйна стане культурнай сталіцай
Адначасова пройдуць прэзентацыі і майстар-класы па розных відаў рамёстваў і народнай творчасці. Адкрыецца выстава прац гродзенскіх аўтараў, макетаў помнікаў архітэктуры, адбудзецца медыйная прэзентацыя, прысвечаная гарадзенскай гісторыі, і лазернае шоў.
Цягам года ў Гродне разгорнецца інфармацыйна-асветніцкая праграма, прымеркаваная да акцыі “культурная сталіца”. Пакуль вядома толькі пра ўсталяванне на вуліцах тэматычных білбордаў з партрэтамі і гістарычнымі даведкамі пра гарадзенскіх дзеячоў розных часоў, рапрацоўку турыстычных маршрутызатараў, памятных інфармацыйных таблічак. У грамадскім транспарце загучаць вершы гарадзенскіх паэтаў.
Па ўсім горадзе з’явяцца лагатыпы “Культурнай сталіцы Беларусі”. Гэта сілуэт Драмтэатра, упрыгожаны арнаментам.
Выява прыйшлася даспадобы не ўсім. У інтэрнэце ўжо з’явіліся альтэрнатыўныя прапановы (адна з іх – на галоўным здымку).
Чытай больш: /archive/12044/
© Твой стыль
Гарадзенская грамадскасць таксама спадзяецца скарыстацца шансам на рэалізацыю цікавых ідэй у межах гэтай акцыі. Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае ў пошук праектныя ідэі, здольныя насыціць жыццё Гродна як культурнай сталіцы Беларусі ў 2014 годзе. Прадставіць іх і знайсці партнёраў можна ўсім ахвочым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня.
Чытай больш: /archive/12044/
© Твой стыль