Праграма развіцця ААН прафінансуе 18 праектаў у сферы экатурызму на Гарадзеншчыне
Пра гэта паведамляе БелТА, са спасылкай на тэматычнага каардынатара праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” па Гродзенскай вобласці Аляксандра Шухно.
У Гродзенскім раёне падтрымку атрымаюць праекты, скіраваныя на стварэнне экатурыстычных троп і рэкрэацыйных пляцовак для сем’яў, дзе ёсць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтак будзе створанае безбар’ернае асяроддзе ў сядзібах “Оснікі” і “На возеры”, фальварку “У рыся”. Паўстане сайт пра магчымасці безбар’ернага турызму ў рэгіёне. Плануецца таксама развіваць іпатэрапію на Гарадзеншчыне.
Будзе падтрыманае таксама стварэнне Школы будучага фермера і летніка для дзяцей фермераў (Зельвенскі раён), Школы этнаэкалагічных святаў (Гродзенскі раён), аграсядзібы актыўнага адпачынку (Смаргонскі раён), воднага млына-музея ў Слонімскім раёне
Іншыя ініцыятывы, якія будуць прафінансаваны: стварэнне эколага-біялагічнага парка і дэманстрацыйнай пляцоўкі для экалагічных экскурсій у Гродзенскім раёне, а таксама праект па захаванні матэрыяльнай і нематэрыяльна спадчыны сядзібна-паркавага комплексу “У пана Тадэвуша” ў Навагрудскім раёне.
Конкурс малых грантаў праводзіўся з мэтай стварэння ўстойлівай інфраструктуры ў сферы турызму, прасоўвання праектаў, якія былі б у стане далей самаразвівацца.
У лютым будзе аб’яўлены конкурсны набор для ўдзелу ў 40 адукацыйных трэнінгах па 14 кірунках вядзення экатурыстычнага бізнесу і для ўдзелу ў адукацыйных візітах у ЕС. Уладальнікам аграсядзіб будуць таксама прапанаваныя кампутарныя курсы і курсы замежных моваў.
Паводле БелТА
Здымкі з архіву “Твайго стылю”