Выдавецтва “ЮрСаПрынт” выдала дзве новыя кнігі па гісторыі Гарадзеншчыны
Кніга Ірыны Качан “Огнеборцы Гродненщины. История и традиции мужества” упершыню ўводзіць у навуковы кругазварот многія архіўныя дакументы, прысвечаныя гэтай тэме. Аўтарка паказвае гісторыю гарадзенскіх пажарных з XVI стагоддзя да найноўшага часу, апісвае буйныя пажары горада, развіццё прафесійнай пажарнай службы і добраахвотных брыгад, гісторыю найстарэйшага пажарнага дэпо ў Гродне ды іншае.
Як дадаюць у выдавецтве, “падобнага даследавання гісторыі пажарнай службы Гродна і Гарадзеншчыны не былі і наўрадці з’явіцца ў бліжэйшы час”.
Цана ў выдавецтве – 60 000 рублей. На наступным тыдні кніга павінна з’віцца ў продажы ў крамах “Раніца” і “Праметэй” (па больш высокім кошце).
Аўтар вокладкі – Уладзімір Качан
Другі выпуск зборніка “Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны (матэрыялы і даследаванні)” змяшчае артыкулы, прысвечаныя асноўным кірункам філалагічнага краязнаўства Гродзеншчыны: лінгвістычнаму, літаратурнаму, фальклорнаму. Прыводзяцца тэарэтычныя даследаванні і падборкі слоў, фразеалагізмаў, прыказак, тапонімаў, імёнаў, мянушак, прозвішчаў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны, краязнаўчыя даследаванні пра пісьменнікаў Гродзеншчыныі, пра творы пісьменнікаў, прысвечаныя Гродзеншчыне. Падаюцца фальклорныя запісы апошніх гадоў беларускіх казак, легендаў, паданняў, сказаў.
Наклад гэтага выдання абмежаваны і ў крамы кніга не трапіць. Яе кошт у выдавецтве – 50 000 рублёў.
Здымак з 160-гадовага юбілею пажарнай службы Беларусі з архіву “Твайго стылю”