“Антыкварны “Форд” у Літву не даехаў
Мікрааўтобус “Форд-транзіт” ехаў з Літвы. Пры даглядзе транспартнага сродку ў грузавым адсеку смаргонскія памежнікі і ашмянскія мытнікі вынайшлі прадметы антыкварыята, якія не былі задэклараваныя. Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці 45 палотнаў карцін і рэпрадукцый, ювелірныя вырабы, старыя парцаляныя вазы, статуэткі і падсвечнікі, а таксама медалі царскай і замежных армій 1914-1919 гадоў.
Папярэдняя сума ацэнкі антыкварыята склала каля 10 мільёнаў беларускіх рублёў.
Зараз праводзіцца экспертыза. Паводле БЕЛТА
Здымак паводле www.antiq.info