Больш за 7000 чалавек перайшло мяжу ў Кузніцы пешкі

Пашпартны і мытны кантроль адбываецца ў адмысловым будынку, таму людзі не мусяць мерзнуць на вуліцы. Каб спраўна і хутка праводзіць кантроль, мытнікі праглядаюць багаж пешаходаў на рэнтгене.

У адваротным баку працуе “зялёная сцяжынка” для тых пешаходаў, якія не карыстаюцца Tax Free. Яны адразу пасля пашпартнага кантролю ідуць у бок беларусі, польскія мытнікі іх не затрымліваюць.

Нагадаем, што да канца 2013 польска-беларускую мяжу можна было перайсці пешкі толькі ў Белавежскай пушчы, ды і тое ў практыцы з гэтым былі праблемы. Цяпер, з 1 студзеня 2014 года, можна праходзіць пешкі мяжу ў “Брузгах-Кузніцы”. У “Бераставіцы-Баброўніках” гэта будзе магчыма толькі, калі пабудуюць новы мост праз памежную раку.

 

Паводле інфармацыі Мытнай службы Польшчы

Фота Мытнай службы Польшчы