Беларусы стварылі ў Польшчы нелегальную фабрыку цыгарэт

У час агляду кватэры паліцыя знайшла пяць 120-літровых мяхоў з падрыхтаваным для прадукцыі цыгарэт тытунем. Агульная вага тытуню – больш за 66 кілаграм. У кватэры было ўсё для самастойнай прадукцыі цыгарэт: дзве машынкі для скручвання і падрыхтаваныя пустыя пачкі. На момант вобшуку ўжо былі гатовыя і запакаваныя амаль 1000 цыгарэт.

 

Кватэру здымалі грамадзяне беларусі: 40-гадовы мужчына і 57-гадовая жанчына. Яны спрабавалі растлумачыць, што знойдзеныя паліцыяй рэчы – уласнасць іх знаёмага, які пакінуў іх у гэтай кватэры на нейкі час.

 

Затрыманыя трапяць у суд, бо памер магчымага акцызнага падатку,  які польскі бюджэт мог страціць, каля 31 тысяч злотых (дзесяць тысяч долараў).

 

Паводле інфармацыі Ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Беластоку