У Гродне затрыманыя аўтаўгоншчыкі
Адна з фур пацярпела на стаянцы каля гіпермаркета. За раз злачынцы злівалі ад 400 да 650 літраў дызпаліва.
Іх атрымалася злавіць пасля таго, як яны скралі мікрааўтобус “Фальксваген”, у якім былі ключы і дакументы. Яны прадалі машыну ўладальніку аўталамбарда, які ў сваю чаргу выставіў мікрааўтобус на продаж.
Яго “набылі” супрацоўнікі міліцыі пад выглядам звычайных пакупнікоў.
На сёння вядома пра 9 фактаў злачынстваў затрыманых. 9 крымінальных справаў аб’яднаныя ў адну.
Падазраваных утрымліваюць у СІЗА.
Паводле http://belta.by
Здымак http://cardiology-club.com