У бліжэйшую ноч на Гарадзеншчыне будзе да -28°С

|

У Гродне ў ноч з пятніцы на суботу будзе -20 …-22°С, невялікая воблачнасць, без істотных ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночна-усходні, усходні 3-8 м/с. Па вобласці месцамі тэмпература паветра апусціцца да -25 …-28°С.

 

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с, днём парывы да 12 м/с.

Уначы -17…-22°С, днём -10…-15°С.

 

27 студзеня – воблачна з праясненнямі, часам снег, слабая завіруха.

Тэмпература паветра -13…-18°С уначы, -8…-13°С днём.