Мой маленькі мужчынскі сакрэт: я ВІЧ-інфікаваны
З пачатку гэтага году такі выпадак ужо другі, у абодвух узбуджана крымінальная справа па адпаведным атыкуле КК РБ. Абодва здарэнні зарэгістраваныя ў Лідзе, якая лідыруе па колькасці ВІЧ-інфікаваных. Ахвярамі з’яўляюцца дзяўчыны, адной з якіх на момант здарэння не было васемнаццаці гадоў. Пра хваробу тая даведалася толькі праз некалькі гадоў, падчас медычнага агляду для працаўладкавання. Па аналагічным сцэнары развіваліся падзеі ў другім выпадку. З той розніцай, што мужчына інфіцыраваў сужыхарку, пражыўшы з ёю доўгі перыяд часу. Злачынцы заранёў ведалі пра тое, што інфікаваныя. Аднак замоўчылі гэта факт і не карысталіся сродкамі кантрацэпцыі. Злачынцам пагражае тэрмін зняволення да сямі гадоў.
Паводле інфармацыі uvd.grodno.by