Бацькі невылечна хворых дзяцей у Гродне змогуць атрымаць тэлефонныя кансультацыі
З пытаннямі можна звяртацца таксама ў кабінет паліятыўнай дапамогі дзіцячай паліклінікі №2 (Гагарына, 18, каб.115).
Кансультанты будуць працаваць як мінімум 18 месяцаў.
Іх задача – палепшыць якасць жыцця сямей, якія маюць дзяцей з інваліднасцю.
У бацькоў вельмі часта ўзнікаюць звязаныя са здароўем дзяцей пытанні.
Аднак, з-за немагчымасці пакінуць дзіця, яны не могуць прыйсці да спецыялістаў.
Паслуга тэлефоннага кансультавання ў Гродне стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы ЕС і рэалізуецца ў межах праекта Беларускага дзіцячага хоспіса “Паляпшэнне якасці жыцця сямей, якія выхоўваюць дзяцей з захворваннем, што пагражае жыццю, праз аказанне кампетэнтнай паліятыўнай дапамогі на даму ў Рэспубліцы Беларусь”.
Паводле прэс-рэлізу