Сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці – 5 мільёнаў 301 тысяча 500 рублёў

|

Урад плануе, што ў 2014 годзе сярэдні заробак беларусаў дасягне 625 даляраў у эквіваленце. Разам з тым, міжнародны валютны фонд, крэдытам якога Беларусь карыстаецца, рэкамендуе беларускім уладам спыніць рост заробкаў на гэты год.

 

Найбольш атрымліваюць працаўнікі сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, – 15 мільёнаў 147 тысяч рублёў. Найменш – супрацоўнікі арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі – 3 мільёны 310 тысяч рублёў.

 

У прамысловасці сярэдні заробак па звестках на снежань 2013 года складаў 6 мільёнаў 390 тысяч рублёў. У будаўніцтве – 7 мільёнаў 476 тысяч, у адукацыі – 3 мільёна 927 тысяч ( у настаўнікаў – 4 мільёна 377 тысяч, у выкладчыкаў – 7 мільёнаў 413 тысяч).

 

У галіне аховы здароўя сярэдні заробак дасягаў 4 мільёнаў 563 тысяч. Пры гэтым дактары ў сярэднім зараблялі 7 мільёнаў 188 тысяч, сярэдні медыцынскі персанал – 4 мільёна 375 тысяч.

 

Паводле belapan.by