Два прыяцелі за ноч спрабавалі ўгнаць восем аўтамабіляў. Беспаспяхова

|

Прыяцелі спакусіліся на чатыры аўтамабілі “Жыгулі”, два “Фіята”, “Форд” і “Масквіч”.


У некаторыя аўто яны залезлі праз бакавое шкло, у некаторыя трапіць не здолелі. У трох машынах вырвалі правады, пашкодзілі кажухі рулявых калонак. Паспрабавалі пераставіць акамулятар з адной машыны ў другую.


Сярод слядоў абутку на месцы здарэння вызначылі адзін, з якога зрабілі злепак. Ланцужок склядоў з характэрным адбіткам вывеў аператыўнікаў да шматкватэрнага дома, а там і да кватэры, дзе знайшліся падазраваныя.

За групавую спробу ўгону затрыманым пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Абое раней праблем з законам не мелі.

 


Паводле ont.by