У Кастрычніцкім раёне Гродна прызналі нічыйнымі і ўтылізавалі 15 аўто
Тры аўтамабілі з вуліц Шчорса, Кабяка і Вясёлай будуць чакаць сваіх гаспадароў на платнай стаянцы. Уладальнікі атрымалі папярэджанне пра неабходнасць прывядзення аўтамабіляў у належны стан. Калі цягам трох месяцаў яны гэтага не зробяць – матэрыялы перададуць у суд для прызнання транспартных сродкаў безгаспадарчымі і наступнай утылізацыі.
За студзень на штрафстаянку з Кастрычніцкага раёна пераехалі 12 аўтамабіляў.
Усяго працаўнікі ЖКГ тут выявілі 502 транспартныя сродкі, якія не эксплуатаваліся. 435 з іх гаспадары прыбралі самастойна, 65 прымусова эвакуяваныя на штрафстаянкі, а 15 утылізаваныя.
Паводле greengrodno.info