Жыхар Ліды сабраўся на Марс
Міхаілу (на здымку) 24 гады. Зараз ён працуе праграмістам у Мінску.
У ліку пяці беларусаў ён прайшоў першы адборачны этап праекта, удзел у якім брала звыш 200 тыс. чалавек з розных краін свету.
Цяпер прэтэндэнтаў засталося “ўсяго” крыху больш за тысячу. З іх ліку будуць адабраныя 25 першых астранаўтаў.
Іх адбор скончыцца да пачатку 2015 г., пасля чаго пачнецца інтэнсіўная трэнінгавая праграма.
Першая экспедыцыя запланаваная на 2024 год. Плануецца, што пералёт з Зямлі да Марса зойме 210 дзён.
Жыць астранаўты будуць у спецыяльна пабудаванай да таго часу капсуле памераў у 200 квадратных метраў.
У іх задачу будзе ўваходзіць падрыхтоўка да прыёму новых экіпажаў з Зямлі.
Праект “Mars One” рэалізуецца аднайменным прыватным фондам, заснаваным у 2011 г. Басам Лансдорпам (Bas Lansdorp) і Арно Вільдэрсам (Arno Wielders).
Грошы на рэалізацыю праекта збіраюцца па ўсім свеце найперш ад прыватных асобаў.
На 1 студзеня 2014 г. ініцыятары праекта назбіралі 206 тыс. даляраў, якія прыйшлі з 82 краін свету.
У ліку ахвярадаўцаў ёсць і беларусы. Іх сумарны ўнёсак у праект складае аж 178 даляраў.
Фота: mars-one.com