МНС выратавала лебедзя, які прымерз да берагу ракі Рось

Спачатку лебедзю спрабавалі дапамагчы мясцовыя жыхары, але птушка не давала ім гэтага зрабіць.

 

Як паведамляе прэс-служба МНС, лебядзь хутчэй за ўсё падплыў да берагу, каб паласавацца чымсьці, што пакінулі для яго людзі, і прымерз грудкай да лёду.

 

Выратавальнікі вызвалілі яго, адаграваючы лёд рукамі, і забралі з сабой у пост раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Птушка жывая і здаровая, яе маюць завезсці на агляд да ветэрынара, а праз тыдзень – выпусціць.

МНС нагадвае, што дапамога птушкам і жывёлам – не ў іх кампетэнцыі. Выратавальнікі дапамагаюць толькі ў выключных выпадках.

 

Здымкі прэс-службы МНС і volkovysk.by