На аграсядзібах Гродзенскай вобласці за год адпачылі 55 500 чалавек
У 2013 годзе аграэкагаспадаркі Гарадзеншчыны прынялі на 50% гасцей больш, чым год таму.
За паслугі турысты заплацілі больш за 9 мільярдаў рублёў (у 2012 годзе – 5,6 мільярда).
У Гродзенскай вобласці агратурыстычныя паслугі прадстаўляюць 242 фізічныя асобы і 4 фермерскія гаспадаркі.
Да параўнання, у Магілёўскай вобласці на 1 студзеня 2014 года зарэгістравана 162 суб’екта экатурызму. За мінулы год яны прынялі 33 529 турыстаў, якія за адпачынак заплацілі 6,1 мільярда рублёў.
Паводле http://belta.by
Паводле http://euroradio.fm