Крылы, ногі…Галоўнае – грудзі!
У конкурсе ўдзельнічае 50 дзяўчын з розных гарадоў Беларусі, Гродна ў тым ліку. На шоў, якое адбудзецца 3 ліпеня ў Мінску, трапяць толькі 15.
Патрабаванні да ўдзельніц не былі жорсткімі. Галоўнае, быць грамадзянкай Беларусі, узрост ад 18 да 27 гадоў, мець прывабную знешнасць і прыгожыя грудзі. Абмежаванняў у росце не было.
Мяркуецца, што дзяўчыны выйдуць у вечаровых строях, верхняя частка якіх зробленая з тонкай тканіны. У склад журы ўвайшлі чатыры мужчыны і адна жанчына.
У якасці прызоў за першае месца прыгажуня атрымае паездку ў Парыж, фірмовае адзенне ZARA, сертыфікат на салонныя працэдуры на паўтара мільёны рублёў і іншыя падарункі.
Паводле www.interfax.by