У Гродне запрацавала сістэма Tax Free

|

Такім чынам гандлёвая сетка мяркуе завабіць замежных пакупнікоў, паведамляе гродзенскі гарвыканкам.

 

Вярнуць пэўную суму грошай ад кошту набытых тавараў змогуць замежнікі, якія не маюць сталага месца жыхарства ў краінах Мытнага саюзу (Беларусі, Расіі, Казахстане).

 

Tax Free распаўсюджваецца толькі на асобныя катэгорыі тавараў, абкладзеныя ПДВ ў 20%, і прадугледжвае вяртанне 15% ад кошту таварау без НДВ.

 

Пакупнікі атрымліваюць права на вяртанне грошай па гэтай сістэме, калі кошт пакупак у адной краме цягам аднаго працоўнага дня перавысіць 800 000 рублёў. Вартасць падатку вяртаецца ў беларускіх рублях.

 

Гродна – трэці горад пасля Мінска і Ліды, дзе працуе сістэма Tax Free.