У Гродне працуе сістэма “Tax Free”

Вярнуць падатак з тавараў, набытых у Беларусі, могуць замежнікі, якія не маюць сталага месца жыхарства ў краінах Мытнага саюзу (Беларусь, Расія, Казахстан).

 

Вярнуць ПДВ па сістэме Tax Free можна за пакупкі на суму болей за 800 тыс. рублёў зробленыя цягам аднаго працоўнага дня ў адной краме.

 

Вартасць падатку вяртаецца ў беларускіх рублях. Праграма распаўсюджваецца не на ўсе віды тавараў, а толькі на пэўныя катэгорыі тых, што абкладаюцца падаткам 20%.

 

Гродна – трэці горад пасля Мінска і Ліды, дзе працуе сістэма Tax Free.