Маленькі “арсенал” халоднай і агнястрэльнай зброі здаў у міліцыю жыхар Гродзенскага раёна
Вінтоўка Мосіна аказалася баяздольнай. Вінтоўку крыху мадыфікавалі: дадалі пляцоўку для аптычнага прыцэлу і самаробныя вогне- і гукагасільнік. Былы ўладальнік расказаў, што знайшоў вінтоўку прыкладна 1891-1930 гадоў у лесе.
Пісталет ён купіў на рынку, каб адпужваць сабак. Знешне ён выглядае як пнеўматычны, але ён, як і вінтоўка, таксама быў самастойна мадыфікаваны, верагодна, каб страляць дробнакалібернымі патронамі.
Хаця следчы камітэт і выявіў, што былы ўладальнік зброі мае адносіны да яе незаконнага продажу і пакупкі, крымінальную справу было вырашана не заводзіць, бо ён добраахвотна здаў свой “арсенал”.
Паводле АНТ