Dzieciuki выдалі дэбютны альбом (+аўдыё)

| Без катэгорыі

Адмыслова да выхаду альбому гурт падрыхтаваў творчы маніфест:

 

“…Dzieciuki з’явіліся ў Горадні, не пабаімся пафасу, найлепшым горадзе на свеце! У горадзе, які жыве на скрыжаванні народаў і культураў, чыя гісторыя багатая на слаўныя падзеі ды герояў.  Зразумела, мы заўсёды скіраваныя наперад, але, як вядома, трэба памятаць свае карані, бо гісторыя круціць сваё рыпучае кола, ізноў ды ізноў паўтараючы для нас адныя і тыя ж выпрабаванні, на фоне зменлівых дэкарацый.

 

Ваяры Давыда Гарадзенскага на сценах Старога Замка, харугвы Вітаўта пад Каложай напярэдадні Грунвальда, цень Кастуся Каліноўскага на гарадзенскіх завулках у 1863, другая сталіца БНР у 1918, спробы супраціву ў гарадзенскім гета ў 1942, паваенны антыбальшавіцкі супраціў, бунт хіпі ў 1972, “краёўскае” шэсце з паходнямі па Савецкай у 1999, зараджэнне і росквіт гарадзенскай пратэстнай анарха-панк-хвалі ў 90-х ХХ ст. – вось толькі некалькі  яскравых прыкладаў постацяў і падзеяў нашай мінуўшчыны, якія сёння, на жаль, можна лічыць …забытымі.

 

Але гэта не пра нас! Якія б выпрабаванні не кідала доля, для нас сапраўднымі каштоўнасцямі заўжды будуць заставацца свабода, дабрыня, шчырасць, адвага, чалавечая годнасць і …пачуццё гумару!”

 

Паслухаць альбом цалкам і спамаваць яго можна на сайце Tuzim.fm

 

 

Трэк-ліст альбому:

1. Мужыцкая праўда
2. Хлопцы-балахоўцы
3. Сумнае рэгі
4. Косю
5. Лясныя браты
6. Карчма
7. Частуханы
8. Забытая магіла
9. Песня пра гарадзенскага гастарбайтара
10. Нашыя танкі 
11. Па гарах

 

Музыка: 1-9 – Dzieciuki, 10 – Захар Май, 11 – The Real McKenzies
Cловы: 1-4,6-8 – Дзяніс Жыгавец, 9,11 – Алесь Дзянісаў, 5 – Аляксей Дзікавіцкі, 10 – Захар Май (вольны пераклад: Алесь Дзянісаў)


Dzieciuki:
Дзяніс Жыгавец – вершы
Павал “Трабл” Трублін – вакал, лепельская дуда, бэк-вакал
Алесь Дзянісаў – вакал, акустычная гітара, губны гармонік (7), бэк-вакал
Лёха Пудзін – гітара
Мікола “Калямба” Палякоў – акардыён, тамбурын, бэк-вакал
Андрэй “Пітон” Пятко – бас, бэк-вакал
Саня “Сыр” Сыраежка – бубны

 

У запісе прымалі ўдзел:
Кастусь “Кастэла” Путронак – вакал (4), бэк-вакал
Васіль “Хиппарь” Валошчык – індыйская флейта (4)
Андрэй Пудзін – гітара (7) 

 

Запіс зроблены на студыі “Эверест” (Мінск)
Запіс: Стыў Крамэр
Звядзенне ды майстэрынг: Паша Сініла

 

Ідэя вокладкі: Вера Стома
Мастак: Вера Стома