Жыццё на Гродзеншчыне стане смачнейшым?
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Русанаў. У ліпені прадстаўнікі кампаніі прыедуць на месцы, каб абраць пляцоўкі для будучых кавярняў. Кошт аднаго комплекса Lido складае каля 4-5 мільёнаў еўра. Магчыма, прадпрыемствы будуць сумеснымі.
Такія кавярні з самаабслугоўваннем ў нацыянальным стылі шырока вядомыя і распаўсюджаныя ў Латвіі.Галоўнай асаблівасцю рэстарацыяў Lido з’яўляецца прынцып адкрытай кухні. Наведнікі маюць магчымасць самастойна фармаваць уласнае меню, зыходзячы з індывідуальных густаў і магчымасцей. Першы рэстаран Lido ў Беларусі быў створаны ў Мінску ў канцы 2004 года.
Да таго ж латвійская кампанія “BC Holding” мае намер стварыць на Гарадзеншчыне сетку кавярняў Double Coffe. На стварэнне адной кавярні плошчай 100-300 кв м плануецца ўкласці 1,5-2 мільёны еўра.