Па Гарадзеншчыне збіраюць ледавіковыя валуны для музея

|

Адкрыты конкурс на лепшы каляровы фотаздымак унікальных ледавіковых валуноў на тэрыторыі Воранаўскага раёна: камянёў мудрагелістых канструкцый, з выявамі слядоў чалавека, жывёл, выбітымі знакамі і паглыбленнямі.

Да фотаздымка павінны прыкладацца асноўныя звесткі пра валун: месцазнаходжанне, назва, параметры каменя (даўжыня, шырыня, вышыня), колер, адметнасці.

Фотаздымкі валуноў, а таксама легенды і паданні пра іх, аргкамітэт музея чакае на адрас: вул. Леніна, З6а (Радунская гімназія, дырэктар), 231390, г.п. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць або на адрас электроннай пошты: radsh2@tut.by.

Пераможцы атрымаюць узнагароду, будуць запрошаны на ўрачыстасць адкрыцця музея ледавіковых валуноў, а выяўленыя імі каштоўныя камяні знойдуць месца на пляцоўцы музея.

 

Адкрыццё музея на тэрыторыі Радуньскай гімназіі запланавана ў межах міні-праекта “Валуны крутых дарог мінуўшчыны” ў рамках міжнароднага праекта “Жывая гісторыя майго краю”. Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь.

 

Паводле “Воранаўскай газеты”

Здымак mindraw.web.ru