Улады назвалі ўмовы продажу “Гродна Азот”

|

Інвестар будзе мець магчымасць набыць 25% плюс адну акцыю, а пра жаданні – атрымаць у даверанае кіраванне яшчэ 25%. Ён будзе абавязаны ўкласці ў развіццё існуючага прадпрыемства 400 млн долараў і пабудаваць новы азотны комплекс коштам каля 1,2 млрд.

 

Яшчэ адна абавязковая ўмова – інвестар павінен мець сыравіну для вытворчасці, то бок рэсурсы у выглядзе прыроднага газу (“Азот” – самы буйны ў Беларусі прамысловы карыстальнік газу). Такім чынам, інвестарам зможа быць толькі расійскае прадпрыемства.

 

Ужо на гэтым тыдні прапанова мае быць прадстаўлена ўраду, а пасля ўхвалення з боку Дзяржкантролю будзе праведзены адбор найбольш перспектыўных інвестараў. Пасля гэтага праект разгледзіць прэзідэнт.

 

Раней патэнцыйнымі пакупнікамі “Азота” з расійскага боку называліся “Еўрахім”, “Газпрам” і “Роснафта”. Цікавасць да гарадзенскага прадпрыемства выказвалі і інвестары з Індыі.

 

Паводле Інтэрфакс