Фотарэпартаж: у Каробчыцах прайшоў конкурс прыгажосці сярод поні
Імёны ўдзельнікаў: Геракл, Кранцье, Філіс, Фліка і Сэсіль. Поні дэфілявалі, паказвалі фрызуры, а ў конкурсе “Вытанчаны смак” мусілі выбраць з прапанаваных варыянтаў самую здаровую ежу.
У журы працавалі не толькі людзі, але таксама конь Бурушка і вослік Рычы (на фота).
Праходзілі конкурсы і сярод гледачоў.
Тытул “Поняшка-очаровашка” атрымаў Геракл, які будзе насіць яго да наступнага года. Арганізатары паведамілі, што збіраюцца зрабіць конкурс штогадовым.