“Гарачы снег” ператварыўся ў “слізкі асфальт”

| Без катэгорыі

Паглядзець на спаборніцтвы, што праходзілі на пляцоўцы ДАІ ў Панямуні, прыйшло каля 100 чалавек. Чакалася каля 30 удзельнікаў, у выніку падало заяўку толькі 14, сярод іх тры прадстаўнічкі слабага полу, якія ў гэты дзень вырашылі даказаць мужчынам, што яны таксама могуць кіраваць аўтамабілямі на прафесійным узроўні.

Прыняць удзел у спаборніцтвах мог любы жадаючы, у якога мелася пасведчанне кіроўцы і спраўны аўтамабіль, што прайшоў тэхагляд. У выніку пераможцам спаборніцтваў стаў гарадзенец Яўген Панькоў.

 

Здымкі аўтара і Вольгі Мілавай