Апытанне “Твайго стылю”: як вы адзначылі Дзень роднай мовы?

Уладзімір, пенсіянер:

А я не ведаў, я толькі сёння сюды прыехаў. Дзе гэта было? Паўсюль адзначаецца? Вой, я не ведаў.

 

Ганна, бухгалтар:

Аздначыла на працы, бо працую аж да шасці гадзін.

 

Мікалай:

На працы быў.

 

Антон, вучань 10 класа:

У мінулым годзе, памятаю, у школе раздавалі налепкі з літарай “Ў”. А ўчора, прыязнаюся, прагуляў.

 

Аляксандр, студэнт:

Ды ніяк. На занятках быў.

 

Дзмітрый, студэнт:

Учора ніяк. Але заўтра збярэмся з сябрамі гуляць у “Паўстанцаў”.

 

Яшчэ пяць чалавек адказала пытаннем на пытанне: маўляў, які-такі Дзень роднай мовы?

 

Пра тое, як Дзень роднай мовы адзначылі ў краме-клубе “Кубік”, “Твой стыль” напіша ў хуткім часе.

 

Здымак svaboda.org