Тавары для дзяцей на рынках у Гродне пераважна не маюць дакументаў пра бяспеку і якасць

|

З 474 правераных найменняў прадукцыі лёгкай прамысловасці, тавараў для дзяцей і цацак, 390 найменняў (82%) рэалізоўваліся з парушэннямі, піша “Вячэрні Гродна”.

 

139 партый прадукцыі на суму 59 мільёнаў рублёў забароненыя да рэалізацыі. Сярод іх – 78 партый тавараў для дзяцей і 61 партыя дзіцячых цацак.

 

Інспекцыя праверыла 117 найменняў прадукцыі для дзяцей і падлеткаў. Заўваг не было толькі да 15 з іх.

73% найменняў дзіцячых тавараў і 50% цацак прыватныя прадпрымальнікі прадавалі без неабходных дакументаў пра бяспеку і якасць.

Тавары без маркіроўкі асноўных характарыстык, узроставых абмежаванняў, папераджальных надпісаў і ўказанняў па эксплуатацыі знойдзеныя ў  80% прадпрымальнікаў.

 

Здымак toysinfo.ru