У першыя дні вясны ў Гродне пацяплее да +12°С

|

У бліжэйшую ноч будзе -1…-3°С, па вобласці да -6°С.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с, без ападкаў.

Днём 25 лютага чакаецца +3…+5°С.

 

26 лютага на Гарадзеншчыне будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, у асобных раёнах дождж, мокры снег. Месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём +2…+7°С.

27 лютага днём пацяплее да +9°С.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў, 28 лютага ў асобных раёнах Гарадзеншчыны пройдземокры снег, дождж. Уначы і раніцай слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы -2…+3°С, днём +5…+10°С.

 

1-2 сакавіка ўначы пройдуць кроткачасовыя ападкі, днём без істотных ападкаў. Ад -2…+3°С уначы да +5…+10°С, месцамі да +12°С днём.