Апытанне “Твайго стылю”: ці ёсць шанцы ў зборнай Беларусі прабіцца ў фінальную стадыю Еўра-2016?

|

Карэспандэнт “Твайго стылю” вырашыў даведацца, што думаюць гарадзенцы з нагоды групы, якая дасталася беларусам, а таксама, як яны ацэньваюць шанцы нашай зборнай патрапіць у фінальную стадыю Еўра-2016.

 

 

Павел, будаўнік

 

Усё залежыць ад сваёй жа гульні. Калі змогуць пераадолець уласную скаванасць і няўпэўненасць, то шанцы ёсць. У адваротным выпадку, усё як звычайна. Фаварытам відавочна будзе зборная Гiшпаніi. Украіну лічу мацнейшай за нашую зборную. З астатнімі будзе прасцей.

 

 

align=”left” alt=”Уладзімір Хільмановіч” >Уладзімір Хільмановіч, публіцыст

 

Cкептычна гляджу на шанцы, футбалісты вельмі слаба гуляюць у клубах, няма моцных легіянераў. Уся надзея на трэнерскі талент Кандраццева.

 

 

Аляксандр Анюкевiч, абаронца ФК “Нёман”

 

Шанцы ёсць на выхад. Фаварыт тут бачны відавочна – гэта Гішпанія. Другі фаварыт – зборная Украіны, а астатнія ўсе роўныя каманды, але гэта футбол і тут можа быць усё што заўгодна. Верым у лепшае.

 

 

Мiкалай, студэнт

 

У нас вельмі прахадная група. Супэрнікі ледзь не ніжэй за нас. Македонію ды Люксембург увогуле няма чаго абмяркоўваць. Я не ведаю, кім трэба быць, каб страціць пункты з гэтымі зборнымі, як мінімум тут 12 ачкоў узяць павінны. Славакія таксама не моцная апошнім часам, апрача лідара зборнай Гамшыка цяжка яшча пра кагосьці ўзгадаць, на хатнім стадыёне павінны перамагаць. Што тычыцца украінцаў, іхнія гульні з Францыяй паказалі даволі моцны дух, але гэтага духу будзе хапаць толькі на адзін матч. Таму можна сказаць, што яны нас перамогуць дома, але мы павінны іх перамагчы ў сябе. Гішпанія – вопыт гульняў ужо ёсць, самае галоўнае, гэта выкласціся на ўсе 100, каб адпаведна згуляць з імі.

 

 

Ігар Петрулевіч, журналіст, сацрэдактар Tribuna.com

 

Зборная Гiшпаніі рэальна надакучыла. Ужо бачыў две буйныя паразы нашай зборнай. Чэмпіёны свету і Еўропы – відавочныя фаварыты. Украіна – вельмі бадзёрая каманда. Яна ўжо даказала гэта ў мінулым адборачным цыкле на свет. Суседзі, напэўна, стануць другімі. Хоць паглядзець на супрацьстаянне нашых краін будзе цікава. Як па мне, самыя галоўныя матчы будуць са славакамі. Там і вырашыцца, трапім мы на Еўра, ці не. Мабыць, гэта будуць самыя важныя гульні суверэннай зборнай Беларусі за ўсю гісторыю.

 

А вось Македонія – галоўная непрадказальнасць. Пасля лёсавання я адразу прагугліў гэтую каманду. Дык там склад з усіх клубаў свету, некаторыя з якіх – еўрапейскія. Мне здаецца, гэтая зборная можа зрабіць сюрпрыз. Ну а ад Люксембурга мяне да гэтага часу калоціць. Бачу перад вачыма паражэнне ў Гомелі. Баюся паўтарэння. У цэлым, група звычайная. Нават можна прайсці. Лічу, калі не цяпер выходзіць, то ніколі. Але наша зборная ўмее здзіўляць, і не заўсёды з лепшага боку.

 

 

Віктар, студэнт

 

Выйсці маглі б, калі б вельмі пашанцавала з лёсаваннем (як грэкам). Спадзяюся, зборная будзе гуляць не толькі ў Мінску, але і заедзе да нас у Гродна. Ала Цупер даказала, што шанцы ёсць заўсёды, аднак нават мой мозг не можа паверыць у нейкія варыянты выхаду іх з гэтай групы – занадта адарваліся па ўзроўні гульні зборныя Гiшпаніі і Украіны.

 

 

Дзмітрый, будаўнік

 

Думаю што шанцы ёсць. Гiшпанія фаварыт, але за другое месца можна пазмагацца, так што будзем спадзявацца, што наша зборная нас будзе толькі радаваць, а то мы стаміліся ад засмучэнняў. Каманда ў нас нядрэнная, так што мы верым у яе і будзем чакаць ад яе перамог.

 

 

Яўген, спартыўны аглядальнік “Вячэрняга Гродна”

 

Я не хачу размаўляць наконт таго, пашанцавала нам ці не. Справа не ў гэтым, у лёсаванні няма легкіх супернікаў. Тым не менш, маё меркаванне не залежыць ад вынікаў лёсавання, я ўпэўнены, што зборная Беларусі не мае шанцаў трапіць на еўрапейскі турнір, а будзе змагацца за сярэдзіну групы.

 

Я не бачу у беларусаў каманды. Яе проста няма: няма лідараў, няма канкурэенцыі, нама маладых зорак, бо ў нашай краіне не надаюць увагу дзіцячаму футболу. Скажаце, Глеб лідар? Дык ён нават у чэмпіянаце Беларусі нічога не паказаў, яго час ужо прайшоў, а нікога новага не з’явілася. Дзе новыя гурэнкі, рамашчанкі, штанюкі, герасімцы?

 

Мне шкада, што украінцы не паедуць у Бразілію. Таму ўпэўнены, што нашы суседзі зоймуць другое месца ў групе пасля гішпанцаў. Далей будуць славакі, а мы будзем змагацца з македонцамі за чацвёрты радок.

 

 

Пётр Карнаух, прэс-аташэ ФК “Нёман”

 

Хацелася б памыліцца, але хутчэй за ўсё будзем змагацца за чацвёртае месца з македонцамі. Першыя тры месцы зоймуць Гiшпанія, Украіна і Славакія. Каб перамагаць такія кваліфікаваныя каманды, патрэбна не толькі моцная лінія абароны, але і стабільная атака, патрэбныя галы. А забіўных нападнікаў у нашай зборнай няма, як і ва ўсім беларускім чэмпіянаце.

 

 

Вiктар, гicторык

 

Гiшпанія для нас ужо як родная, ужо ў трэці раз запар з ёй будзем гуляць у адборы. Нашыя змогуць выйсці з гэтай групы! Галоўнае, каб яны самі паверылі і згулялі на 100%. Усё атрымаецца, калі казаць з надзеяй. Вярніце Штанге да кіравання камандай і зноў убачым вынік. Бо іншых трэнераў такога ўзроўню ў краіне проста нямя, усялякія Ганчары і Кандраты істотна ніжэй за яго ўзроўнем.

 

 

Максім Вітус, абаронца ФК “Нёман”

 

Шанцы заўсёды ёсць – гэта 100%. Таму, калі ўсё крычаць, што зборная гатовая трапіць на Еўра, то чаму не? Толькі выходзіць і перамагаць. Тым больш календар някепскі. Люксембург і Македонія – можам зрабіць добры старт, а там ужо ўпэўненасць і страх супернікаў. Няма немагчымага.

 

 

Ад аўтара: Галоўнае – верыць у свае сілы. У нас ёсць шэраг выдатных гульцоў, якія могуць гуляць на высокім узроўні, але яны зацыкліваюцца на СНД: гэта я кажу пра Радзівонава, Карніленку, Крыўца і г.д. У нашай зборнай ёсць усе шанцы. Фаварытам групы лічу Гiшпанію, але другімі могуць быць, толькі беларусы. У апошніх матчах з паўднёўцамi (Украінай), мы паказвалі што такое Беларусь і яны гэта ведаюць, цяпер нас баяцца. Не варта нам зацыклівацца на моцных камандах, варта падумаць і пра такія слабыя, як Люксембург. Хто як не мы, павінен ведаць, што гэта зборная можа прынесці сюрпрыз. Таму верым, дзейнічаем і перамагаем.