Сцяг з імем першага польскага прэзідэнта знайшлі на паддашку школы ў Лідзе
З аднаго боку сцяг белы, з другога – чырвоны, піша БелаПАН. Мае выяву Маці Божай і герба ў выглядзе арла з каронай.
Магчыма яго схавалі ў 1939 годзе.
Сцяг у неблагім стане, школьная адміністрацыя перадала яго на кансервацыю.
Яшчэ адна знаходка – савецкія дакументы, выдадзеныя напярэдадні вайны ў Казахстане і Узбекістане і схаваныя, падобна, у 1941 годзе.
Будынак школы знаходзіцца на рэканструкцыі.
Цэнтральная частка ўжо перабудаваная цалкам, але захаваліся два аўтэнтычных бочных крыла з псеўдапорцікамі. На левым – лічбы “1928”, на правым – “1929”.
Здымак Радыё Свабода