У Гродне на год запланавана больш за 300 культурных мерапрыемстваў

|

На рамонт і рэканструкцыю помнікаў гісторыі і культуры пойдуць сродкі ад правядзення красавіцкага суботніка.

Спартовы гарадок пабудуюць у Лідзе, у Наваградку з’явіцца гатэль “Еўропа”, пачнецца будаўніцтва гасцініцы ў Міры.

У Шчучынскім, Смаргонскім, Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім раёнах запланавана ўзвядзенне цэнтраў вольнага часу, баз адпачынку, кавярняў.

Мерапрыемствы ў межах акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі – 2014” будуць ладзіцца па ўсёй вобласці. Гэта фестываль моладзевых субкультур “Энергія вуліц” у Гродзенскім раёне, “Ноч музеяў” у Наваградку, свята мастацтваў “Мірскі замак”, фестываль “Гальшанскі замак”, свята камернай музыкі ў Смаргоні “Вяртанне паўночных Афін”, фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Міры, міжнародны фэст феерверкаў у Ваўкавыску.

 

Паводле планаў аблвыканкама, да чэмпіяната свету па хакеі ў аб’ектах грамадскага харчавання зладзяць прамую трансляцыю матчаў, меню і прэйскуранты коштаў перакладуць на замежныя мовы.

 

Паводле БелТА