П’янага электрамеханіка затрымалі на аўтамабілі кліента
Пазьней майстар распавёў, што перад гэтым спажыў 1,5 літра “Жыгулёўскага”.
П’яны электрамеханік сеў за руль чужога аўто і паехаў у краму.
Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ непадалёк ад Гродна. Утрыманне алкаголю ў арганізме амаль у 8 разоў перавышала дапушчальнае.
Гэта чацьвёртае затрыманне аматара выпіць за рулём, які за п’яную язду ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і пазбаўлены правоў кіроўцы, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай абласной ДАІ.