Карпарацыя Microsoft праверыла гродзенскія кампутарныя крамы на прадмет пірацтва
Гэта (33%) найлепшы вынік сярод беларускіх абласных цэнтраў, якія карпарацыя праверыла ўпершыню, паведамляе bybanner.com. Найгорш выглядае Гомель, дзе прадаўцы ў 50% выпадкаў прапаноўвалі ўсталяваць нелецынзійныя копіі праграмных прадуктаў.
Сяргей Сцяпанаў, менеджэр па працы з партнёрамі Microsoft у Беларусі:
– Прадаўцы часта ўсталёўваюць пірацкія копіі аперацыйнай сістэмы і дадаткаў, выдаючы іх за дэманстрацыйныя версіі, тым самым робячы пакупніка нявольным парушальнікам аўтарскіх правоў.
Нярэдкія выпадкі, калі прадаўцы ідуць на ўсталяванне пірацкага ПЗ у адказ на пажаданне пакупніка, ігнаруючы магчымыя юрыдычныя рызыкі, а таксама рызыкі, звязаныя з абаронай дадзеных карыстальнікаў.
У абодвух выпадках мы маем месца парушэння правілаў ліцэнзійных пагадненняў на прадукт і парушэнне заканадаўства пра абарону аўтарскіх правоў на ПЗ з боку прадаўца.
Узровень кампутарнага пірацтва ў Беларусі па звестках Microsoft складае каля 87%.
Microsoft не агалошвае назвы і адрасы крам-парушальніц, але плануе давесці да кіраўнікоў кампаній, якія прадстаўляюць гэтыя гандлёвыя кропкі, факты парушэння аўтарскіх правоў.
Маніторынг беларускага кампутарнага рынку працягваецца.
Выява ibdaa.edu.pk