Аднавіла працу інтэрнэт-галерэя старых фотаздымкаў Гродна

На сайце “Мая Гародня” сабраная вялікая калекцыя фота і паштовак з відамі Гродна з ХІХ да ХХІ стагоддзя, а таксама відэаматэрыялы, мапы, аэрафотаздымкі, рознага кшталту афішы і значкі, што маюць дачыненне да Гродна.

 

Галерэя адкрытая і ахвотныя аматары гісторыі Гродна могуць дапамагчы ідэнтыфікаваць яшчэ непадпісаныя здымкі, а таксама, зарэгістраваўшыся, папаўняць галерэю новымі здымкамі.