Гродзенскія пракуроры падзяліліся з мясцовымі асуджанымі кнігамі з уласных бібліятэк
Кнігі трапяць у бібліятэкі папраўчых установаў адкрытага тыпу, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
У спісе – руская і замежная класіка, навукова-пазнавальная і навукова-папулярная літаратура: ад кніг пра карысць мёду да “Что делать” Чарнышэўскага.
Ёсць творы Пушкіна, Талстова, Дастаеўскага, Дзюма, поўны збор твораў Максіма Горкага.
Да акцыі далучыліся працаўнікі Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, якія перадалі асуджаным больш за 500 кніг.
Здымак fsin.su