Каля Гродна затрымалі мікрааўтобус з 500 кг насваю
Машынай кіраваў жыхар Гродзенскай вобласці, паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. У салоне знайшліся 23 скрыні з рэчывам, падобным на табачную сумесь насвай.
У рукі праваахоўнікаў трапіла 575 кг небяспечнай сумесі.
Кіроўца прызнаўся, што тавар перавозіўся ў Гродна на продаж.
Насвай афіцыйна не з’яўляецца наркотыкам, аднак з-за негатыўнага ўплыву на здароўе забаронены да продажу ў Беларусі.
Затрыманы груз найхутчэй прызначаўся школьнікам – гэтая узроставая група з’яўляецца асноўным спажыўцом сумесі.
За апошнія гады гэта найвялікшая партыя насваю, канфіскаваная гарадзенскімі праваахоўнікамі.
Кіроўцы пагражае адміністратыўная адказнасць.