У крыві жанчыны, якой львіца адкусіла руку, было 2,8 праміле алкаголю

|

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога упраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Валеры Кастрыца.

8 лютага повар заапарка, вяртаючыся дамоў пасля змены, сунула руку ў клетку, дзе ўтрымліваюцца львіцы. Адна з іх ухапіла жанчыну за руку. Руку давялося ампутаваць.

Паводле Валерыя Кастрыцы, інцыдэнт кваліфікуецца як невытворчы няшчасны выпадак.

Хоць інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі заапарку, але пацярпелая скончыла сваю працоўную змену, пераапранулася і ў момант здарэння была наведніцай. Да таго ж службовыя абавязкі повара не мелі дачынення да кантактаў з драпежнікамі.

 

Пракуратура і Следчы камітэт працягваюць праверку па факце здарэння.