Гродзенскі райвыканкам купляе пазадарожнік коштам як 104 сярэднія зарплаты ў сферы адукацыі (інфаграфіка)

Пра гэта можна даведацца на старонцы goszakupki.by. Райвыканкам плануе набыць аўтамабіль за грошы мясцовага бюджэту.

 

Нядаўна “Твой стыль” публікаваў дадзеныя па сярэдніх зарплатах на Гарадзеншчыне і па медыяннай зарплаце. Цяпер мы вырашылі параўнаць іх з цаной пазадарожніка Suzuki Grand Vitara, які так спатрэбіўся раённым уладам. Гэтаксама мы даведаліся, якая была б эканомія, каб чыноўнікі былі большымі патрыётамі і ахвотней закупалі па дзяржзамове аўтамабілі фірмы БелДжы.

 

Загалоўны здымак autosrange.com