У Ваўкавыску прайшоў адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне
Пра інцыдэнт напісаў нават сайт Ваўкавыскага райвыканкама. “13 марта 2014 года около 16 часов 57 минут в сквере памяти воинов-интернационалистов гражданином Г. было организовано несанкционированое массовое мероприятие в форме пикетирования под лозунгом “Нет войне. Путин ВОН”, – піша сайт.
Як паведаміў Віталь Гуляк сайту volkovysk.by, калі ён прыйшоў у сквер, там яго ўжо чакалі міліцыянты ў штацкім, якія здымалі ўсё на відэа. Пасля менш як 15 хвілін пікету Гуляка затрымалі міліцыянты і адвезлі ў РАУС, дзе на яго склалі пратакол. У РАУСе Віталя назвалі бандэраўцам, а украінскі сцяг – бандэраўскім. Гэтаксама хлопца ў час пікету спрабавалі абразіць ваўкавыскія мінакі.
Суд адбудзецца заўтра ў 10.00. Актывісту пагражае штраф памерам 20-40 базавых велічынь або арышт. Хлопец спрабаваў правесці пікет згодна з заканадаўствам, але яму некалькі разоў адмаўлялі быццам бы з-за няправільна запоўненых дакументаў.
Здымак svaboda.org