У Гродне з-за моцнага ветру на выходныя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

|

15 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём часам дождж, бліжэй да вечара – з мокрым снегам.

Вецер паўднёва-заходні, заходні ў некаторых раёнах Гарадзеншчыны парывамі да 15-22 м/с, у другой палове дня месцамі 23-28 м/с.

У Гродне ўначы парывы ветру да 15-18 м/с, днём да 22 м/с.

Тэмпература паветра +6…+8°С.

 

16 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Уначы месцамі, днём на большай частцы кароткачасовы снег, слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 7-12 м/с, парывы да 15-20 м/с.

Рэзка пахаладае ўначы да 0…-5°С, днём -1…+4°С.

 

17 сакавіка ўначы пройдзе кароткачасовы снег, днём мокры снег, дождж на большай частцы тэрыторыі Гарадзеншчыны. Уначы -2…-7°С, днём +2…+7°С.