Адбылася каранацыя іконы Маці Божай Тракельскай
Толькі пешшу ў Тракелі Воранаўскага раёна прыйшлі каля 2 тысяч пілігрымаў. 5 ліпеня падчас ранішняй імшы Папскія кароны на абраз усклаў кардынал Казімір Свёнтак. Па традыцыі на свята, якое мясцовыя жыхары называюць “тракелянка”, прыязджаюць госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі.
Тракельская ікона Божай Маці стала трэцяй у Гродзенскай дыяцэзіі каранаванай іконай Багародзіцы. У 2005 годзе быў каранаваны абраз Маці Божай Кангрэгацкай у Фарным касцёле ў Гродна, у 2007 годзе – ікона ў Гудагаі.
Тракельская ікона Божай Маці была прывезена ў прыход у 1595 годзе і ўшаноўваецца каталікамі як цудатворная. У прыходскіх хроніках зафіксаваныя сведчанні цудоўных ацаленняў.
Паводле prosto-free.livejournal.com