Купюры 10 і 20 рублёў канчаткова выводзяцца з абарачэння 1 красавіка

|

Абмяняць можна любую суму кратную 50 рублям. З 1 красавіка купюры 10 і 20 рублёў будуць лічыцца несапраўднымі.

 

Усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі перасталі прымаць купюры 10 і 20 рублёў год таму – 1 сакавіка 2013. Да 30 верасня 2013 іх можна было абмяняць ва ўсіх банках краіны, з 1 кастрычніка 2013 – толькі ў Нацбанку.

 

У Гродне галоўнае ўпраўленне Нацбанка знаходзіцца па вул. Карбышава, 17. Час працы з кліентамі: 9.00 – 14.45

 

Нагадаем, банкноты 1, 5, 10, 20, 50 і вышэй – да 5000 рублёў – былі ўведзеныя пасля дэнамінацыі 2000 года. Ужо праз тры гады, 1 студзеня 2003 года, была выведзеная з абарачэння банкнота 1 рубль, яшчэ праз 1,5 года, 1 верасня 2004 года, былі выведзеныя 5 рублёў.

 

Здымак ctv.by