Прозвішчы футбалістаў “Нёмана” на майках у гэтым сезоне будуць напісаныя па-руску
Кожны прагаласаваў пісьмова – агулам 34 чалавекі, улічваючы гульцоў, трэнерскі штаб і кіраўніцтва клуба. У выніку 22 галасы былі аддадзеныя за рускую мову і 12 за беларускую, паведамляе прэс-служба клуба.
З пытаннем пра выкарыстанне беларускай мовы клубам звяртаўся да “Нёмана” ў мінулым годзе актывіст Ігар Случак. У яго засталіся прыемныя ўражанні ад кантакту з “Нёманам”. Тады, між іншым, на пытанне пра прозвішчы на майках быў дадзены адказ, што друк новых даволі каштоўны, таму ў сезоне 2013 года надпісы застануцца рускімі.