За год смяротнасць ад туберкулёзу на Гарадзеншчыне зменшылася на 32,4%

|

Сярод іх 34,1% – беспрацоўныя, 44,2% працуюць, 9,3% – інваліды, 28,7% пакутуюць на алкагольную залежнасць.

 

Поспехі ў барацьбе з туберкулёзам медыкі звязваюць з новымі метадамі дыягностыкі і лячэння.

Малекулярна-генетычныя метады дазваляюць цягам 2 гадзін выявіць небяспечныя для навакольных формы  туберкулёзу ісвоечасова ізаляваць хворага.

Медыцынскія ўстановы пачалі кантраляваць працэс прыёму хворымі лекаў. Цяпер пацыенты прыязджаюць у паліклініку і прымаюць лекі ў прысутнасці медсястры. Калі гэта зрабіць немагчыма, брыгада выязджае на дом. Кантраляваць своечасовы прыём прэпаратаў абавязваюць сваякоў хворых і супрацоўнікаў міліцыі.

У Гродзенскай вобласці працуе прект ААН, які прадстаўляе пацыентам сацыяльную дапамогу. Паводле праекта летась 170 хворых атрымлівалі бясплатныя праяздныя, каб дабірацца за лекамі, і харчовыя наборы.

 

Па выніках года смяротнасць ад туберкулёзу на Гарадзеншчыне знізілася з 8,8 да 5,95 на 100 тысяч насельніцтва. Асабліва сітуацыя палепшылася ў Бераставіцкім, Дзятлаўскім, Іўеўскім і Мастоўскім раёнах.

 

Паводле БелТА

Здымак lotos-frolov.ru