За крок ад фіналу: чарговая перамога гарадзенскіх хакеістаў і жлобінская “гасціннасць”
“Металург” (Жлобін ) – “Нёман” (Гродна) – 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)
Шайбу закінуў:
0:1 – Аляксей Бадун (Станіслаў Лопачук ) 51:44
Пасля матчу Сяргей Пушкоў:
“Я лічу, што матч быў вельмі цікавы, на вялікіх хуткасцях гулялі абедзве каманды. Хлопцы выканалі ўстаноўку на сённяшні матч, вельмі добра і дысцыплінавана гулялі ў абароне. Даволі нядрэнна ў зоне атакі кантралявалі шайбу, стваралі шмат момантаў, але майстэрства не дазваляла недзе забіць. Недзе і спешка была, і супернік таксама гуляў нядрэнна ў абароне. Гульня ішла да аднаго гала – які мы і забілі. Я лічу, што гульня вартая плэй-оф. З першай да апошняй хвіліны абедзве каманды змагаліся за перамогу”.
Тым часам на сайце by.tribuna.com заўзятары “Нёмана” напісалі пра стаўленне жлобінскай адміністрацыі да сябе.
“Па просьбе клуба ў жлобінскім лядовым палацы устаноўлены спецыяльныя цэны для прыезджых заўзятараў з Гродна – 45 000 рублёў за білет. У той жа час для жыхароў Жлобіна на гэты ж сектар квіткі прадаюць у касах па 20 000 рублёў. Папахвае маразмам?
Як растлумачылі ў касе лядовага палаца, з такой ініцыятывай выступіла кіраўніцтва самога хакейнага клуба.
Звернемся да сайту білетнага аператара. Як бачым, квіткі на першы сектар рэалізуюцца па цане 20 000 рублёў.
Але ў касе палаца запэўнілі, што няма сэнсу здымаць атрыбутыку і купляць квіткі па 20 000, бо ўсё роўна ахоўнікі не пусцяць вас у атрыбутыцы “Нёмана” па іх.
Пазней атрымалася сфатаграфаваць дакумент, якім рэгламентавана такая цана:
Для параўнання – звычайныя кошты ў касе палаца на астатнія гульні і для жыхароў Жлобіна:
Вось такі гасцінны хакейны клуб “Металург”.
Першы здымак hcneman.by