У “Нёмане” папаўненне, а Лара “не гатовы гуляць на вялікім полі”

|

Нагадаем, панамец Эктар Лара перайшоў у гарадзенскі клуб у пачатку лістапада мінулага года, але так і не правёў у складзе гарадзенскага клуба ні аднаго афіцыйнага матчу. Ён больш запомніўся як гулец, які сядзеў на трыбуне (на фота ніжэй). Пагадненне з ім было разарвана пасля першага турэцкага збору “Нёмана”.

Пасля ў прэсе з’явілася фатаграфія, з якой можна было меркаваць, што Лара знаходзіцца на праглядзе ў БАТЭ. Як высветлілася, ён не падышоў барысаўчанам.

 

Як нам удалося даведацца, па словах трэнерскага штаба “Лара не гатовы да гульні на вялікім полі і з ім быў скасаваны кантракт”.

 

А ў пачатку за гэтага гульца так баяліся і хавалі, думаючы, што будзе адкрыццё году. У выніку – мінус адзін легіянер, але ў гэтым ёсць і свае плюсы. Адыгралі сваю ролю дадатковыя ўзносы за кожнага наступнага пасля пяці легіянераў – каля 5000 долараў у федэрацыю з аднаго. Зэканомілі.

 

Але калі Лара не падыйшоў “Нёману”, як ён мог апынуцца ў Барысаве? Хутчэй за ўсё, яго запрасіў былы старшыня клуба Леанід Дзмітраніца, а ў выніку ён не падыйшоў.

 

Мы звязаліся з самім футбалістам. На нашае пытанне пра клуб ён адказаў так: “На жаль, я не магу гаварыць пра гэта, вы павінны спытаць майго мэнэджара, ён ведае лепш за мяне”. Дзе ён зараз знаходзіцца, Лара не сказаў.

 

Новыя здабыткі клуба

 

Гіртс Карлсанс перайшоў да нас з інданэзійскага клуба “Про Дута”. Беларускія заўзятары могуць узгадаць яго, як аўтара пераможнага гола ў вароты брэсцкага “Дынама” на першай стадыі розыгрышу Кубка УЕФА ў 2007 годзе за ліепайскі “Металург”.

 

Латвійскаму паўабаронцу Ігару Тарасаўсу 25 гадоў, яго апошнім клубам быў латвійскі “Вентспілс”.

 

 

 

Паўабаронца Андрэй Хачатуран выступаў за беларускія клубы “Мінск” і “Шахцёр”, а таксама прыцягваўся ў шэрагі моладзевай зборнай Беларусі.

 

 

 

Варта адзначыць, што пачаткоўцы каманды могуць смела замяніць гульцоў, якія сышлі ў іншыя клубы. Яны ні ў чым не саступаюць былым гульцам “Нёмана”. Рахманаў дастойная замена Яблану. Роўна як і Суліма – Чэрніку, Хачатуран – Савасьцьянаву, Тарасаўс (спадзяемся) – Эссаме. А нападаючы Карлсанс узмоцніць лінію атакі разам з Зубовічам. Ці стануць яны годнай заменай – мы хутка гэта ўбачым

 

У артыкуле выкарыстаныя матэрыялы блога “Неман Гродно в цифрах”