Гарадзенку, якая здала ў арэнду чужую кватэру, затрымалі ў Арменіі

|

Пра незнаёмых людзей ў кватэры гаспадыні распавяла суседка.

Махлярку абвясцілі ў вышук у пачатку снежня, а ўжо 20 лютага 2014 года яе затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку паліцыі Арменіі.

З грамадзянкі Беларусі Алену П. 1968 года нараджэння  ўзялі падпіску аб нявыездзе і паведамілі пра яе месцазнаходжанне ў Гродна.

25 лютага ад супрацоўнікаў беларускай міліцыі армянскія калегі атрымалі дадатковыя дакументы, і жанчыну арыштавалі.

 

Здымак tomsk.ru