“Нёман” у фінале!
“Металург” – “Нёман” – 2:3 АД (1:0, 1:2, 0:0, 0:1)
Шайбы закінулі:
1:0 – Ягор Ягораў (большасць) (Раман Магдзееў, Цімафей Філін) 5:55
1:1 – Вячаслаў Лісічкін (большасць) (Андрэй Коршунаў) 24:17
1:2 – Яўген Лісавец (большасць 2) (Павел Баярчук) 26:39
2:2 – Аляксандр Радзінскі (большасць) (Павел Дашкоў, Андрэй Міхноў) 55:18
2:3 – Андрэй Коршунаў (Вячаслаў Лісічкін) 65:25
Варта адзначыць, што Коршунаў трэці раз выводзіць “Нёман” у фінал, забіваючы шайбы ў АД (два разы “Гомелю”, адзін раз “Металургу”).
Не будзем забываць, што гэта чацвёрты запар фінал для гарадзенскай каманды і першы пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова.
2010/2011 |
“Юнацтва” |
“Нёман” |
2011/2012 |
“Металург” |
“Нёман” |
2012/2013 |
“Нёман” |
“Металург” |
Што тычыцца другога фіналіста, то ў пары “Гомель” – “Юнацтва”, мацнейшага яшчэ не выявілі. Лік у серыі 2:2. А фінал Кубка запланаваны на 28, 29 сакавіка і 4, 8 красавіка.