Фестываль фальклору ў Вільні
У праграме дэманстраваліся народныя звычаі і абрады, ладзіліся канцэрты, танцы, была зарганізавана выстава-продаж народных вырабаў.
Падчас свята можна было паназіраць, як на жорнавах малолі муку з зерня і нават паспрабаваць самім пакруць цяжкі камень, а потым з мукі тут жа рашчынялі цеста і пяклі на камені хлеб, якім і частавалі гасцей свята.
Народная дзіцячая забава – гэты драўляны масток хістаўся і качаўся як сапраўдныя арэлі!
Дзяўчын ў літоўскіх нацыянальных касцюмах можна было сустрэць па ўсёй Вільні
Кавалі дэманстравалі сваё майстэрства проста ў парку
alt=”Image 2930″ >
Здымкі Яна Лялевіча